Па стане на раніцу 16 верасня ў акруговыя выбарчыя камісіі Магілёўскай вобласці ад асоб, якія маюць намер вылучыцца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, паступіла 68 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.
Ён патлумачыў, што прыём дакументаў завяршыўся 12 верасня ў 19.00 у адпаведнасці з графікам працы выбарчых камісій.
«Ініцыятыўная група павінна налічваць у сваім складзе не менш за 10 чалавек, у іншым выпадку яна можа быць не зарэгістравана. Акруговым камісіям даецца пяцідзённы тэрмін для праверкі і рэгістрацыі. Члены выбаркамаў разглядаюць гэтыя пытанні на сваіх пасяджэннях і прымаюць рашэнні аб рэгістрацыі або адмове ў ёй», – адзначыў Валерый Берастаў.
Дарэчы, на гэты момант у вобласці зарэгістравана 61 ініцыятыўная група з 68 прадстаўленых камплектаў дакументаў. «Альтэрнатыўнасць чакаецца высокай: на кожную выбарчую акругу прыпадае больш за 4 ініцыятыўныя групы», – рэзюмаваў старшыня абласной камісіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады