У Бялыніцкім раёне патанула дзіця. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры бяспекі МНС Магілёўскай вобласці.
26 чэрвеня днём пяцёра хлопцаў накіравалася да вадаёма каля в. Антонава Буда, каб палавіць рыбу. Было горача, і дзеці вырашылі выкупацца. Адзін з хлопчыкаў, 10-гадовы навучэнец 4 класа ДУА «Лебядзянкаўскі НПК ДССШ Бялыніцкага раёна», нырнуў пад ваду і на паверхні больш не з’яўляўся.
Дзеці пабеглі да мясцовых жыхароў, каб паведаміць аб тым, што здарылася, аднак выратаваць дзіця не ўдалося. Ратавальнікі дасталі з вады патанулага хлопчыка.
Дарэчы, вадаём (капань) глыбінёй да 2 м не быў абсталяваны і прызначаны для купання, дарослых побач з дзецьмі не было. Бацькі хлопчыка ў гэты час знаходзіліся на працы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 13:21
29.08.2025 - 09:54
У Магілёўскім раёне правялі акцыю-рэквіем памяці Канстанціна Сіманава
29.08.2025 - 09:35
29.08.2025 - 09:28