RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Быхаўскім раёне ўпершыню выгадавалі другі ўраджай зялёнага гарошку

У Быхаўскім раёне аграрыі ўпершыню вырасцілі другі ўраджай зялёнага гарошку. Пачалася яго ўборка – і вынік парадаваў. Дзякуючы ўдаламу эксперыменту ў мясцовага кансервава-агароднінасушыльнага завода з’явілася дадатковая магчымасць добра зарабіць.

«Пасадзілі суперранняе венгерскае насенне – «Корвін». Гэта хуткаспелы гатунак (45 дзён). Напярэдадні прыступілі да ўборкі ўраджаю, якую плануем завяршыць на працягу двух тыдняў, – расказаў выканаўчы дырэктар Быхаўскага кансервава-агароднінасушыльнага завода Аляксандр Марозаў. – Занята пад другі ўраджай зялёнага гарошку ў гаспадарцы 250 га. У пачатку кастрычніка пачнём прыбіраць з палёў кіргізскую фасолю, якую таксама выгадавалі ўпершыню. Стараемся паспець пабольш выпусціць запатрабаванай з гарошкупрадукцыі. У сувязі з тым, што ў краінах, якія пастаўляюць, ураджай быў нізкім, цана вырасла. Кошт гатовага прадукту павялічыўся практычна ў 1,5 раза. Мы сёлета атрымалі сыравіны ў разы больш, адпаведна, з’явілася магчымасць дадатковага даходу».

Зараз на палях кругласутачна працуюць два ўласныя гарохаўборачныя камбайны галандскай вытворчасці. Такіх у Беларусі ўсяго трынаццаць, а ў нашай вобласці яны ёсць толькі ў Быхаўскім раёне. За дзень кожны прыбірае да 26 га. Яны цалкам забяспечваюць патрэбы завода. Створана восем экіпажаў. Кіроўцы ўсе дасведчаныя, адказныя, добра ведаюць сваю справу і пільна сочаць за тэхнічным станам транспарту.

На Быхаўскім кансервава-агароднінасушыльным заводзе выпускаюць амаль 200 найменняў кансерваў і марынадаў. Каля 40 % прадукцыі адпраўляецца за мяжу.

Па матэрыяле mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая