У Горках праходзіць Тыдзень здароўя. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.
Да 7 красавіка спецыялісты ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, прадпрыемстваў і арганізацый раённага цэнтра арганізуюць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя пытанням ЗЛЖ, прафілактыцы захворванняў, захаванню і ўмацаванню здароўя моладзі. Так, у кінатэатры «Крыніца» адкрыта тэматычная экспазіцыя дзіцячых малюнкаў і фотавыстава. У працоўных калектывах праводзяць вытворчую гімнастыку, сярод навучэнцаў – лекцыі, круглыя сталы, пяцмінуткі, для дзяцей – канцэртна-гульнявыя праграмы і інш.
Цэнтральным мерапрыемствам тыдня стане свята «Здаровы я – здаровы горад», якое адбудзецца 6 красавіка на цэнтральнай плошчы. Тут пройдзе адзіная агульнагарадская зарадка, узнагароджанне пераможцаў конкурсаў малюнкаў, фатаграфій, твораў, відэаролікаў. У праграме запланаваны паказальныя выступленні фітнес-клуба Relax, спартакіяда, масавы забег, катанне на роліках, спаборніцтвы па гіравым спорце і армрэслінгу. Жыхары і госці Горак змогуць наведаць кірмаш і выставу-дэгустацыю «Здаровае харчаванне».
У гэты дзень будуць задзейнічаны і іншыя пляцоўкі. На плошчы Якубоўскага стартуе велапрабег. У Горацкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе пройдзе першынство па вольнай барацьбе, а ў спартзале БДСГА – міжнародны турнір па баскетболе. На базе Лядовай арэны воіны-інтэрнацыяналісты згуляюць у більярд. Вечарам у Доме культуры акадэміі адбудзецца маладзёжная дыскатэка, прысвечаная ЗЛЖ.
Прапаганда здаровага ладу жыцця ў Горках – не разавая акцыя, а пастаянная і планамерная праца. З 2013 года ў райцэнтры рэалізуецца праект «Горад Горкі – здаровы горад», разлічаны да 2020-га. Тут ствараюцца так званыя пашпарты здароўя для прадпрыемстваў, дзе пазначаны фактары рызыкі і парады, якім чынам можна ад іх застрахавацца. Таксама маецца выдатная інфраструктура для заняткаў спортам, якая працягвае развівацца і ўдасканальвацца.
Тыдзень здароўя ў Горках прымеркаваны да Сусветнага дня здароўя (адзначаецца 7 красавіка – у дзень заснавання Сусветнай арганізацыі аховы здароўя). У 2019 годзе ён праходзіць пад дэвізам «Усеагульны ахоп паслугамі аховы здароўя».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы
18.06.2025 - 09:34
Аперацыі на пазваночніку з дакладнасцю да міліметра. Рэвалюцыя ў нейрахірургіі ў Магілёве
16.06.2025 - 09:58
11.06.2025 - 10:44
Тыдзень нулявога траўматызму ў ахове здароўя прысвяцяць выкарыстанню сродкаў індывідуальнай абароны
10.06.2025 - 16:19