У Магілёўскай вобласці больш за 8 тыс. дзяцей паправяць здароўе ў аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем на базе ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ падчас восеньскіх канікул. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
У 2019 годзе восеньскія канікулы пройдуць з 1 па 10 лістапада пад дэвізам «Актыўна, карысна, бяспечна!». У гэты час кожнае дзіця зможа знайсці занятак па душы. Запланаваны конкурсы, віктарыны, акцыі, тэматычныя вечары, культурна-забаўляльныя, турысцка-краязнаўчыя, спартыўна-масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы. З запрашэннем супрацоўнікаў МНС, ДАІ, АСВОД, устаноў аховы здароўя будуць арганізаваны дыялогі, накіраваныя на фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, бяспечных і адказных паводзін.
Акрамя лагераў, працягнуць функцыянаваць аб’яднанні па інтарэсах на базе ўстаноў адукацыі, культуры, спорту. Так, у спартыўных залах адбудуцца таварыскія матчы, розныя спаборніцтвы. Для наведвання навучэнцаў будзе адкрыты музей «Зала алімпійскай славы Магілёўскай вобласці».
Вялікую ўвагу нададуць грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў. У сувязі са святкаваннем у 2020 годзе 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў межах Года малой радзімы ва ўстановах адукацыі вобласці падчас канікул арганізуюць экскурсіі ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, па памятных месцах Прыдняпроўскага краю.
У бібліятэках для юных чытачоў правядуць гадзіны краязнаўства, конкурсы, урокі народнай творчасці «Легенды роднага краю» «Што тоіцца пад назвай вёскі», «Пра мір і дом, дзе мы жывём», квэст-гульні, відэавіктарыны, майстар-класы па вырабе сувеніраў з прыроднага матэрыялу.
Арганізацыя змястоўнага вольнага часу дзяцей, накіраваная на адцягненне ад бязмэтнага правядзення вольнага часу, на фарміраванне патрэбы весці здаровы лад жыцця – у ліку галоўных задач устаноў адукацыі, культуры і спорту рэгіёна, падкрэслілі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11