У Магілёўскай вобласці і правінцыі Хунань – вялікі патэнцыял для ўзаемадзеяння ў розных сферах. Да такой высновы прыйшлі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар і намеснік старшыні Камітэта правінцыі Хунань Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Лай Мін’юн падчас афіцыйнай сустрэчы.
«Дзякуючы цесным адносінам, устаноўленым паміж лідарамі нашых краін, стала актыўна развівацца і супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі, – адзначыў Руслан Страхар. – Сёння партнёрства з кітайскай правінцыяй Хунань выбудавана ў розных сферах, у тым ліку прамысловасці. «Зумліён» рэалізуе на тэрыторыі рэгіёна адзін са сваіх праектаў, у якога велізарны патэнцыял стаць прыкладам паспяховага супрацоўніцтва з Беларуссю для іншых кітайскіх кампаній».
Намеснік старшыні аблвыканкама дадаў, што ў рэгіёнаў маецца паспяховы вопыт узаемаадносін у сферы адукацыі на ўзроўні школ, дзе праведзена нямала сумесных мерапрыемстваў, арганізавана вывучэнне кітайскай мовы.
Асаблівую ролю ва ўмацаванні сяброўства адыграла ўсталяванне пабрацімскіх адносін паміж Магілёвам і горадам Чанша. Жыхары абласнога цэнтра з задавальненнем карыстаюцца электробусамі, падоранымі кітайскімі партнёрамі. «Нашы дэлегацыі пастаянна абменьваюцца візітам. Упэўнены, што супрацоўніцтва будзе толькі пашырацца, і адзін з найбольш перспектыўных напрамкаў – турызм», – падкрэсліў Руслан Страхар.
У сваю чаргу Лай Мін’юн прапанаваў разгледзець магчымасць выбудоўвання супрацоўніцтва ў галіне вырошчвання экалагічна чыстых прадуктаў, прымянення традыцыйнай кітайскай медыцыны і лекавых прэпаратаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05