У Магілёўскай вобласці пачалася падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Ігар Аўсеенка.
Па прапанове Магілёўскага аблвыканкама пастановай Цэнтральнай камісіі ў рэгіёне ўтворана 13 выбарчых акругаў. Адпаведна, не пазней за 2 верасня 2019 года ў вобласці будуць утвораныя Магілёўская абласная і 13 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.
У цяперашні час аблвыканкамам сумесна з прэзідыумам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ажыццяўляецца прыём дакументаў ад кіруючых органаў палітычных партый і іншых рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў арганізацый або калектываў іх структурных падраздзяленняў з ліку сваіх членаў, а таксама грамадзян па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склады акруговых і абласной выбарчых камісій, які працягнецца па 30 жніўня бягучага года ўключна. Прыём дакументаў ажыццяўляецца ў Доме саветаў (г. Магілёў, вул. Першамайская, 71) у кабінеце № 111 у працоўныя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.
Таксама мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў вобласці вядзецца праца па вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Адпаведныя рашэнні выканкамаў будуць прынятыя не пазней за 26 жніўня.
Зараз райвыканкамы і адміністрацыі раёнаў у гарадах Бабруйску і Магілёве фарміруюць межы ўчасткаў для галасавання, напаўняюць іх, а таксама вызначаюць месцы і падрыхтоўваюць памяшканні для ўчастковых выбарчых камісій.
Акрамя таго, вядзецца ўлік выбаршчыкаў для наступнай перадачы участковым камісіям спісаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія зарэгістраваны на тэрыторыі адпаведных участкаў для галасавання і маюць права ўдзельнічаць у выбарах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 18:03
27.06.2025 - 14:07
Служэнне Радзіме: 94 курсанты Магілёўскага інстытута МУС атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі
27.06.2025 - 11:26
Магілёўская вобласць прадстаўлена на XII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Ніжнім Ноўгарадзе
27.06.2025 - 09:34
26.06.2025 - 16:41
26.06.2025 - 16:38