З сённяшняга дня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі пачалі ўзмоцнена правяраць аўтамабілі на наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху. У Магілёўскай вобласці праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства «Дзяржтэхагляд», мэта якога – прыцягнуць увагу аўтаўладальнікаў да падтрымання транспарту ў тэхнічна спраўным стане. Мерапрыемства будзе працягвацца да 10 лістапада.
Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, за бягучы год на дарогах вобласці супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выявілі больш за 25 тыс. фактаў кіравання транспартам без дазволу на допуск яго да ўдзелу ў дарожным руху. Паўторна на працягу года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 9050 кіроўцаў.
Штраф за кіраванне транспартным сродкам без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху складае ад 1 да 3 базавых велічынь (ч. 5 арт. 18.12 КаАП Рэспублікі Беларусь), паўторнае такое парушэнне на працягу года абыдзецца кіроўцу штрафам у памеры ад 2 да 5 базавых велічынь (ч. 9 арт. 18.12 КаАП).
Эксплуатацыя транспарту з тэхнічнымі няспраўнасцямі пагражае бяспецы дарожнага руху. ДАІ настойліва рэкамендуе кіроўцам адказна ставіцца да дарожнай бяспекі і падтрымліваць свой аўтамабіль у тэхнічна спраўным стане.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44