У Магілёўскай вобласці стартавала прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да пачатку навучальнага года. Яе галоўная мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі пакінутых без нагляду дзяцей, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Першы этап акцыі пройдзе з 19 па 31 жніўня ў буйных ГЦ і іншых аб’ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей. Увазе юных наведвальнікаў і іх бацькоў будуць прадстаўлены тэматычныя зоны з супрацьпажарнай атрыбутыкай і інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі. За актыўнасць і веды ўдзельнікі атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю па бяспецы жыццядзейнасці.
Другі этап будзе прымеркаваны да адзінага дня бяспекі. Ён пройдзе з 2 па 10 верасня. Пад «прафілактычны ўдар» трапяць установы адукацыі, прадпрыемствы і арганізацыі. На школьных лінейках, класных гадзінах і бацькоўскіх сходах будуць расказваць аб правілах бяспечных паводзін у самых розных сітуацыях, а таксама правядуць планавыя эвакуацыі і тэматычныя «Урокі бяспекі» з конкурсамі і віктарынамі. У адзінай звязцы бяспекі са спецыялістамі МНС будуць працаваць структурныя падраздзяленні аблвыканкама, упраўленне ўнутраных спраў, пракуратура, гаррайвыканкамы, «Магілёўэнерга», «Магілёўаблгаз», філіял ДУ «Дзяржаўны энергетычны і газавы надзор», абласныя арганізацыі РГА «Белая Русь», Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, АСВОД, БРСМ, абласное аб’яднанне прафсаюзаў, Магілёўскі камбінат супрацьпажарных работ.
Ільвіную долю прафілактыкі ўнясуць і сродкі масавай інфармацыі: на тэлебачанні будуць транслявацца тэматычныя відэаролікі, радыёэфір папоўніцца аўдыяінфармацыяй, а ў друкаваных выданнях размесцяцца артыкулы, накіраваныя на папярэджанне надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)