На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ўтворана 739 участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі.
З іх 36 ўтвораны ў шпіталях, санаторыях і іншых установах аховы здароўя. Асаблівасць іх працы будзе заключацца ў тым, што спісы выбаршчыкаў для галасавання там вывесяць не за 15 дзён да даты выбараў, а за два дні.
«Рашэнні аб утварэнні ўчасткаў для галасавання былі прыняты на пасяджэннях раённых выканаўчых камітэтаў і выканкамаў мясцовых адміністрацый па ўзгадненні з акруговымі выбарчымі камісіямі. Улічваліся і патрабаванні выбарчага заканадаўства, згодна з якім колькасць выбаршчыкаў на адным участку не павінна перавышаць 3 тыс. чалавек», – адзначылі суразмоўцы.
На гэты момант у Магілёўскай вобласці пачалося вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых камісій. Вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій маюць права палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам падачы заявы не пазней за 29 верасня 2019 года. Стварэнне ўчастковых камісій згодна з каляндарным планам павінна завяршыцца не пазней за 2 кастрычніка 2019 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 12:58
14.10.2025 - 16:55
Адзіны дзень кансультавання па дзяржпадтрымцы сем'яў з дзецьмі пройдзе ў Беларусі 15 кастрычніка
14.10.2025 - 12:25
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 18 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
14.10.2025 - 10:30
13.10.2025 - 12:04
У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці выхоўваюцца 12 дзяцей
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе