Штогод у кастрычніку ў Магілёўскай вобласці арганізуецца конкурс прафесійнага майстэрства «Найлепшы прапагандыст органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь». Эпідэміялагічная абстаноўка ўнесла свае карэктывы: у гэтым годзе мерапрыемства праводзілася дыстанцыйна.
Як расказала карэспандэнту сайта старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых, у конкурсе прынялі ўдзел 29 работнікаў сектараў прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскай вобласці.
За перамогу ў асноўным спаборніцтве змагаліся 13 спецыялістаў, якія прапрацавалі больш за год на названай пасадзе. Аднак без справы не засталіся і астатнія прапагандысты: яны выяўлялі сябе ў намінацыях «Спецыяльны карэспандэнт» і «Тэставанне». І тут найлепшым стаў прадстаўнік Дрыбінскага РАНС Аляксандр Іваністаў. Другое месца падзялілі Вольга Кавалькова з Бабруйска і Яўген Дземідзенка з Быхава. Серабро заслужыў Яўген Тоўсцік з Бабруйска.
Асноўныя ўдзельнікі далі на суд журы відэапрэзентацыі «Прамоўніцкае майстэрства» па трох катэгорыях: працоўныя калектывы, навучэнцы сярэдніх або старэйшых класаў, дашкольнікі або навучэнцы малодшых класаў. Журы ўразілі прамоўніцкія дадзеныя інспектара Асіповіцкага РАНС Рамана Сярчэні.
Таксама ўдзельнікі зрабілі відэа «Інавацыйны сацыяльны праект» і «Візітная картка». У гэтых намінацыях перамагла Алена Крычко з Бабруйска. Пальму першынства журы аддало ёй і ў намінацыях «Спецыяльны карэспандэнт» і «Дамашняе заданне». А вось у «Тэставанні» найлепшыя вынікі паказаў Сяргей Ісаенка з Быхава.
Па выніках конкурсу прафесійнага майстэрства 3 месца заняў Раман Сярчэня (Асіповіцкі РАНС), 2-е – Сяргей Ісаенка (Быхаўскі РАНС), 1 месца – Алена Крычко (Бабруйскі ГРАНС).
Галоўны «суперпрыз» конкурсу – паездка на рэспубліканскі конкурс у Мінск. Жадаем Алене годна адстаяць гонар вобласці!
Вольга Емельянава, фота - абласное праўленне МНС
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)