У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося чатыры пажары. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Самавольна пракраўся ў дом і ледзь не загінуў – такія вынікі пажару ў Бабруйску. Так, 10 студзеня каля 20.00, праходзячы міма дома па вул. Каменскага, Анатоль Шаўструк і Сяргей Самойлаў убачылі клубы дыму. Яны выклікалі ратавальнікаў, зайшлі ў дом і знайшлі на падлозе 46-гадовага мужчыну, вынеслі яго ў бяспечнае месца. На шчасце, выратаваны практычна не пацярпеў, чаго не скажаш пра дом: пашкоджана ўнутранае аздабленне і маёмасць у пакоі. Як высветлілася, ён самавольна пракраўся ў дом і, відаць, паліў, асабліва не задумваючыся пра бяспеку, што і прывяло да пажару.
Па не ўстаноўленай пакуль прычыне агонь практычна спапяліў жылы дом, размешчаны ў в. Палёнка Горацкага раёна. Гаспадары адсутнічалі, і па тэлефоне 101 каля 6 раніцы 10 студзеня пазванілі жыхары суседняй вёскі, якія заўважылі вогненнае зарыва. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у доме.
Пашкоджанае перакрыцце, дах дома, знішчанае акно і закураныя сцены – вось наступствы пажару жылога дома, які адбыўся сёння каля 4.00 у в. Прусіна Касцюковіцкага раёна. Гаспадары своечасова прачнуліся і пакінулі дом. Прычыну, па якой пачаўся пажар, яшчэ трэба будзе высветліць спецыялістам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.04.2025 - 13:06
Пашпарт на 100-гадовы юбілей уручылі жыхарцы Магілёўскага раёна
07.04.2025 - 12:56
Цыклон «Зіён»: як з яго наступствамі спраўляюцца шклоўскія камунальнікі?
31.03.2025 - 12:28
Аляксей Шарай зацверджаны на пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама