RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці засталося ўбраць 2% плошчаў збожжавых

У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Засталося 2% запланаваных плошчаў. На палях Бабруйскага, Быхаўскага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Слаўгарадскага раёнаў збожжаўборачныя камбайны ўжо справіліся з атрыманым заданнем, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

Паводле даных на сённяшнюю раніцу, было зжата 98% плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Намалочана 768,1 тыс. т збожжа пры ўраджайнасці 27 ц/га. Па-ранейшаму лідарства цвёрда ўтрымліваюць хлебаробы Шклоўшчыны, якія ўжо перасягнулі 100-тысячную мяжу намалоту збожжа, а ўраджайнасць тут склала 44 ц/га. На другім месцы – Магілёўскі раён, тут намалочана амаль 85,6 тыс. т збожжа, ураджайнасць – 31 ц/га. За імі ідзе Горацкі (намалот – 82,9 тыс. т, ураджайнасць – 35 ц/га). У Мсціслаўскім раёне хлебны каравай склаў больш за 58,4 тыс. т (ураджайнасць – 24 ц/га), у Кіраўскім – 39,6 тыс. т (ураджайнасць – 27 ц/га).

Гарачая барацьба за лідарства працягваецца на палях вобласці і сярод камбайнавых экіпажаў. Чатырохтысячнага паказчыка намалоту збожжа ўдалося дасягнуць сямейнаму дуэту Аляксея і Юрыя Макосавых з ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» (Магілёўскі раён). Адзін кіроўца на адвозцы збожжа ад камбайнаў пераадолеў мяжу ў 5 тыс. т. Гэта Уладзімір Котаў са «Світанку».

На сушыльных агрэгатах у лідарах застаецца брыгада з ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» ў складзе Міхаіла Бялькова, Мікалая Кізунова,

Уладзіслава Шумскага і Дзмітрыя Шыла. На іх рахунку – больш за 22 тыс. т высушанага збожжа і рапсу.

Па ўраджайнасці сярод гаспадарак вобласці першае месца ўпэўнена ўтрымлівае ЗАТ «Агракамбінат “Зара”». За ім ідзе СВК «Калгас “Радзіма”» Бялыніцкага раёна.

Усе рэгіёны вобласці актыўна вядуць сяўбу азімага рапсу.

Разам з тым працягваецца нарыхтоўка кармоў. Сена на сённяшнюю раніцу мелася 111,6 тыс. т, сенажу – 1512 тыс. т, сіласу – 54,6 тыс. т. Кармоў высокай якасці ў палімернай упакоўцы нарыхтавана 99,2 тыс. т, а гэта на 10,7 тыс. вышэй за леташні паказчык. Бабруйскі і Клімавіцкі раёны перавысілі атрыманае заданне.

У цэлым па вобласці маецца 489,7 тыс. т кармавых адзінак. На адну ўмоўную галаву жывёлы (не лічачы свіней і птушкі) выходзіць па 12,71 ц кармавых адзінак, што, аднак, на 0,8 менш за леташняе на адпаведны перыяд часу.

Завяршаецца церабленне лёну. Актыўна вядзецца ўзворванне глебы пад сяўбу азімых збожжавых і лусканне ржышча. Вывозяцца і назапашваюцца арганічныя ўгнаенні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая