Шырокамаштабны прафілактычны праект «Здароўе ў сяло» стартаваў у Магілёўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыйнага забеспячэння і здаровага ладу жыцця Магілёўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, які з’яўляецца арганізатарам акцыі.
Першым населеным пунктам, які прыняў акцыю, стаў аграгарадок Усход. Мерапрыемства прайшло на базе ААТ «Агракамбінат “Усход”». Усе жадаючыя змаглі памераць артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну і глюкозы ў крыві, зрабіць электракардыяграму сэрца, вызначыць склад масы цела, атрымаць кансультацыі спецыялістаў па здаровым харчаванні, прафілактыцы цукровага дыябету, пытаннях фактараў рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў.
За час правядзення акцыі ў двух удзельнікаў спецыялісты выявілі перавышэнне ўзроўню глюкозы ў крыві, у 10% – павышаны ціск, 50% – залішнюю масу цела. Іх накіравалі на кансультацыю да вузкіх спецыялістаў.
«Праект «Здароўе ў сяло» плануецца арганізоўваць штомесяц у розных населеных пунктах Магілёўскага раёна, – падкрэслілі суразмоўцы. – Наступная акцыя адбудзецца ў верасні. Цяпер вызначаемся з месцам правядзення мерапрыемства».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы