У Магілёве 26 студзеня арганізуюць «Гарачы фэст». Мерапрыемства пройдзе ў этнаграфічным комплексе «Зялёны гай» з 14.00 да 20.00, паведамілі карэспандэнту сайта ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Паводле слоў суразмоўцаў, сумесны з грамадскім аб’яднаннем магілёўскіх рамеснікаў «Шчырая майстэрня» фестываль прысвецяць разнастайным спосабам сагрэву ў зімовыя халады. Праграма свята будзе яркай і насычанай. Гасцей чакаюць займальныя гульні і конкурсы, танцы, народная і сучасная музыка, снежныя і спартыўныя забавы, абрады, варажба, майстар-класы, продаж сувеніраў, арыгінальныя фотазоны, а таксама традыцыйныя гарачыя напоі і смачны пачастунак. Наведвальнікі хутара пазнаёмяцца з побытам і традыцыямі беларускага народа, атрымаюць мора пазітыўных эмоцый.
«Гарачы фэст» становіцца добрай традыцыяй, – адзначыў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў. – У мінулым годзе мерапрыемства прайшло ўпершыню, і мы спадзяёмся ладзіць гэтае выдатнае свята штогод. Нам удалося зрабіць яго пазітыўным і запамінальным, а галоўнае – утульным і нефармальным. Людзі весяляцца, спяваюць, танчаць, фатаграфуюцца, з задавальненнем удзельнічаюць у конкурсах і майстар-класах. Многія прыходзяць цэлымі сем’ямі. Атмасфера па-сапраўднаму цёплая дзякуючы жывым зносінам і творчай энергіі. Мы пастараемся захаваць радасны, сонечны і бадзёры дух свята».
Колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму жадаючыя наведаць «Гарачы фэст» павінны прайсці рэгістрацыю па спасылцы. Прычым адзін чалавек можа зарэгістраваць цэлую кампанію да 6 чалавек. «Раім не адкладваць запаўненне формы. Як толькі збярэцца максімальна магчымая колькасць удзельнікаў, рэгістрацыя будзе скончана», – падкрэсліў Юрый Стукалаў.
Жадаючыя далучыцца да каманды «Гарачага фэсту» ў якасці валанцёра, удзельніка конкурсу, артыста, спонсара ці ў іншай ролі могуць напісаць арганізатарам (e-mail: cgimogilev@gmail.com).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва