Падчас тэлевізійнага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» на «Беларусь 4. Магілёў» расказвалі пра асаблівага хлопчыка з Крычава. Праз праблемы са здароўем Елісей абмежаваны ў рухах і веды атрымлівае дома. Ён вельмі любіць маляваць, таму яго навагодняя мара была простая – спецыяльны стол для малявання. Аднак гэта занадта дорага для маці, якая адна выхоўвае дзіця.
Але мара Елісея ажыццявілася. Дапамагло дабрачыннае аб’яднанне «Благо», калектыў Магілёўскага філіяла «БелМытняСэрвіс», а таксама іншыя неабыякавыя людзі. Напярэдадні Новага года ў кватэру Елісея патэлефанавалі. На парозе – Дзед Мароз з падарункамі: стол, мальберт для малявання, фарбы, палотны, бытавая тэхніка, мяккія цацкі.
– Мы трошкі разгубіліся, – кажа маці Елісея Юлія Ладзіс. – Не чакалі, што да Новага года будзе стол для малявання. Для нас гэта вельмі каштоўны падарунак.
У Новым годзе да Елісея прыйдзе педагог па выяўленчым мастацтве. У Крычаве плануюць правесці выставу работ 13-гадовага мастака. І такім чынам звярнуць увагу грамадства на асаблівых дзяцей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі