Навучэнцы СШ № 1 Шклова даўно вядомыя сваёй актыўнасцю. Школа выхоўвае сапраўдных лідараў. Яе выпускнікі праяўляюць сябе самым лепшым чынам, вядуць за сабой моладзь. Не адстаюць ад іх і сённяшнія навучэнцы. Яны паспяваюць усюды: у валанцёрскім руху і ў грамадскім жыцці, у спорце і ў вучобе. І, вядома ж, актыўна ўключаюцца ў працу школьнага самакіравання.
Добрай традыцыяй у школе з’яўляецца дзелавая гульня «Выбары прэзідэнта школьнага самакіравання». У ходзе яе вучні выбіраюць свайго лідара – таго, хто аб’яднае іх, павядзе за сабой. У гэтым годзе на пасаду прэзідэнта школы былі вылучаны кандыдатуры двух вучняў 11 класа – Яўгена Пухоўскага і Ганны Грышчанковай. Па выніках выбараў перамогу атрымаў Яўген, набраўшы 81% галасоў.
А затым на школьнай лінейцы адбылася ўрачыстая інаўгурацыя новага прэзідэнта. Яўген прынёс клятву, у якой пакляўся шанаваць і паважаць калектыў, сваіх таварышаў, захоўваць гонар школы, быць сапраўдным лідарам. А павіншавалі яго і выказалі словы пажаданняў дырэктар школы Святлана Лашкевіч і выпускнік школы, папярэдні прэзідэнт – Арцём Канавалаў.
Выбары прэзідэнта дазваляюць зрабіць жыццё маленькай краіны – школы – цікавым і насычаным. Але і не толькі. «Асноўная задача такой дзелавой гульні – фарміраванне ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі – адзначае педагог-арганізатар Ксенія Гольцава. – Гэтаму адказнаму мерапрыемству папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа, у ходзе якой знаёмілі навучэнцаў з парадкам правядзення працэдуры выбараў. Цяпер дзеці ведаюць, як паводзіць сябе на выбарчым участку, а па выніках галасавання пераканаліся, што іх голас мае вялікае значэнне. Праз некалькі гадоў нашы вучні стануць сапраўднымі выбаршчыкамі і ад іх будзе залежаць жыццё нашага горада і раёна, рэспублікі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»
28.07.2025 - 10:58
Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў дапамагаюць у бітве за ўраджай у Магілёўскай вобласці
25.07.2025 - 12:11
25 ліпеня на Чыгірынскім вадасховішчы стартуе музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»
24.07.2025 - 14:49