У снежні ў Чавускім раёне плануюць завяршыць рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва вытворчай базы з арганізацыяй вытворчасцяў па выпуску будаўнічых сумесяў, таварных бетонаў і раствораў, вытворчасці жалезабетонных вырабаў, усталяванні дарожных пакрыццяў з бетону ў горадзе Чавусы Магілёўскай вобласці». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Верхаводкін.
Паводле дамовы паміж Рэспублікай Беларусь і прыватным вытворчым унітарным прадпрыемствам «Барс-Інвест» узвядзенне завода пачалося паблізу раённага цэнтра ў 2014 годзе. На сённяшні дзень тут ўведзена ў эксплуатацыю неабходнае тэхналагічнае абсталяванне – аўтаматызаваныя ўстаноўкі для вытворчасці бетоннай сумесі, бетонаўкладчык з усталяваннем закладкі дзюбеляў. Набыты завод сухіх будаўнічых сумесяў вежавага тыпу МТА 1000 МЕ, транспартныя сродкі і будаўнічая тэхніка. Таксама наладжана вытворчасць таварных бетонаў і раствораў, жалезабетонных падмуркавых бэлек. Выконваюцца работы па ўсталяванні дарожных пакрыццяў з бетону.
Агульны аб’ём укладзеных у рэалізацыю праекта інвестыцый ужо склаў Br9,7 млн. На сённяшні дзень створаныя 34 працоўныя месцы, а ў перспектыве тут будзе працаваць каля 40 спецыялістаў.
Як адзначыў Андрэй Верхаводкін, з мэтай аптымізацыі выдаткаў на распрацоўку рэцэптур, якія плануюцца да выпуску сухіх будаўнічых сумесяў, пошуку рынкаў збыту гэтай прадукцыі і прасоўвання яе на рынак Расійскай Федэрацыі інвестарам праведзены шэраг перамоваў з вядучымі вытворцамі сухіх будаўнічых сумесяў. Адным з іх з’яўляецца група кампаній БЕРГАУФ (Расія). Яна выказала гатоўнасць выступіць суінвестарам у рэалізацыі праекта па вытворчасці сухіх будаўнічых сумесяў з аб’ёмам інвестыцый каля $ 800 тыс. долараў. Іх плануецца асвоіць шляхам набыцця тэхналагічнага і лабараторнага абсталявання, а таксама арганізаваць вытворчасць прадукцыі, укараніць распрацаваныя і запатэнтаваныя рэцэптуры, арганізаваць рэалізацыю на ўнутраным рынку, а таксама экспарт у Расійскую Федэрацыю і Украіну.
Для ўдзелу ў інвестыцыйным праекце кампаніі БЕРГАУФ у чэрвені гэтага года ў Чавусах зарэгістравана юрыдычная асоба – таварыства з абмежаванай адказнасцю «Бергауф Чавусы». Яго заснавальнікамі з’яўляюцца ТАА «Бергауф Сухі Лог» (горад Екацярынбург) і прыватнае прадпрыемства «Барс-Інвест».
Андрэй Верхаводкін падкрэсліў, што ў Чавускім раёне вядзецца актыўная праца па прыцягненні новых інвестараў. Ужо распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя інвестпраекта ТАА «Совэкспорт» па рэканструкцыі памяшканняў завода тэхнічных алеяў пад прадпрыемства па перапрацоўцы харчовых прадуктаў. У межах яго рэалізацыі (будзе завершаны ў 2021 годзе) плануюць стварыць 80 новых працоўных месцаў. Запланаваны аб’ём інвестыцый – не менш за $4 млн.
У кастрычніку гэтага года падпісаны дагавор аб намерах паміж Чавускім райвыканкамам і кітайскімі партнёрамі аб заключэнні інвестыцыйнай дамовы па стварэнні на тэрыторыі былога льнозавода вытворчасці па перапрацоўцы лёну. Агульная сума інвестыцый складзе каля $ 10 млн., а працаўладкавацца змогуць 65 чалавек.
Па матэрыяле chausynews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе