У тэлевізійны эфір Магілёўскай вобласці 4 студзеня 1989 года выйшаў першы выпуск інфармацыйнай праграмы «Дзень вобласці». З гэтага дня пачалася самастойная работа абласнога тэлебачання.
Аб стварэнні абласной студыі тэлебачання на Магілёўшчыне задумаліся яшчэ ў канцы 1960-х. Тады ж вызначылі, у якім будынку яна размесціцца – на вуліцы Першамайскай, 83. Тут тэлестудыя знаходзіцца і сёння.
Аднак толькі ў 1983 годзе ў Камітэце па радыёвяшчанні і тэлебачанні БССР вырашылі накіраваць у Магілёў перасоўную рэпартажную тэлевізійную станцыю (ПРТС). Праўда, не новую. Так што першы «офіс» магілёўскіх тэлевізійнікаў быў на колах. З тэхнікі – дзве тэлекамеры і відэамагнітафон. Адзняты відэаматэрыял адпраўляўся ў Мінск для трансляцыі на Беларускім тэлебачанні.
З 1 студзеня 1989 года была ўтворана Магілёўская студыя тэлебачання. І ўжо 4 студзеня 1989 года ў межах канала Беларускага тэлебачання транслявалася першая перадача непасрэдна з абласной студыі – 10-хвілінны інфармацыйны выпуск «Дзень вобласці».
Сёння інфармацыйная праграма «Навіны рэгіёна» выходзіць у эфір на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў» па буднях – з 6:35 да 22:45 і ў суботу. Вынік тыдня журналісты падводзяць па пятніцах ў інфармацыйна-аналітычнай праграме «Днямі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.01.2025 - 09:40
Пах саспелага збожжа і горкага пораху. Да 130-годдзя з дня нараджэння легендарнага Кірыла Арлоўскага
01.11.2024 - 10:57
28.10.2024 - 10:33
28 кастрычніка 1939 года была прынята Дэкларацыя аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад БССР
28.10.2024 - 10:10