У кожным кутку нашай дзяржавы шмат увагі надаецца развіццю спартыўнай інфраструктуры, каб дзеці трэніраваліся і дамагаліся высокіх вынікаў на сусветнай арэне. Чавускі раён таму не выключэнне. Яго жыхары з нецярпеннем чакаюць, калі будзе ўведзена ў эксплуатацыю лыжаролерная траса і біятлоннае стрэльбішча.
Урачыстае адкрыццё адбудзецца 1 жніўня. У гэты ж дзень пройдзе першы этап чацвёртага сезона Кубка Беларускай федэрацыі біятлона.
«Лыжаролерная траса –гэта значны і доўгачаканы спартыўны аб’ект не толькі для Чавускага раёна, але і для Магілёўскай вобласці, – расказаў старшыня Чавускага райвыканкама Аляксандр Яфімчыкаў. – У найбліжэйшы час спартсмены, трэнеры і аматары біятлона атрымаюць унікальнае збудаванне. Адтачваючы прафесійныя навыкі, нашы маладыя людзі можа вырасці сапраўднымі спартсменамі і праявіць сябе на міжнародным узроўні. Нам ёсць чым ганарыцца. Было прыемна чуць ад міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргея Кавальчука, што інфраструктура лыжаролернай трасы нічым не саступае спартыўнаму комплексу «Раўбічы». Упэўнены, што гэтая траса стане добрай дапамогай не толькі для нашай «Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву», але і для ўсіх жыхароў горада і раёна».
Як адзначыў Аляксандр Яфімчыкаў, з адкрыццём лыжаролернай трасы будзе забяспечаны аптымальны ўзровень загрузкі гасцініцы і іншых месцаў для пражывання. Гэта таксама акажа станоўчы ўплыў на рост рознічнага тавараабароту грамадскага харчавання і раёна ў цэлым. Прывабліванне замежных грамадзян забяспечыць рост экспарту паслуг.
Працягласць трасы –1,5км, шырыня – 6 м з пакрыццём з асфальтабетону і дадатковая пятля (на зімовы час) працягласцю 1 км з грунтавым пакрыццём шырынёй 6 м. Па трасе 3 драўляныя масты, абсталявана стрэльбішча на 18 стралковых калідораў, абсталявана зона масстарту і фінішу, а таксама штрафныя кругі. Устаноўлена і сістэма штучнага аснежвання.
Адміністрацыйны будынак зроблены з трыбунай для гледачоў на 500 месцаў. Уладкаваны медыцынскі кабінет, трэнажорная зала, памяшканне для захоўвання спартыўнага інвентару, цір з электроннымі мішэнямі і канферэнц-зала.
Дарэчы, трэніравацца на спартыўным комплексе могуць як аматары, так і прафесіяналы, праектам на трасе прадугледжаны перапады вышыні, якія дасягаюць 18 метраў.
Чавускі раён выхаваў алімпійскую чэмпіёнку па біятлоне Дзінару Алімбекаву, сярэбранага прызёра Алімпіяды ў Ванкуверы Сяргея Новікава, чэмпіёна Еўропы Рамана Елятнова.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі» пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе