Унікальныя для Беларусі аперацыі на пазваночніку праводзяць віцебскія хірургі. Алгарытмы лячэння медыкі распрацавалі сумесна з калегамі з медуніверсітэта. Упершыню ў краіне віцябляне сталі выкарыстоўваць у пасляаперацыйны перыяд дадатковую стабілізацыйную сістэму, якая фіксуе пазваночнік і скарачае на трэць тэрміны рэабілітацыі.
Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт аказвае падтрымку і суседняй Магілёўшчыне. Напрыклад, пацыенты адтуль прыязджаюць лячыцца ў Віцебскую абласную бальніцу. А на днях брыгада ўрачоў выехала ў Магілёў і зрабіла ўнікальную аперацыю. Па-першае, паказала майстар-клас калегам. А па-другое, дала шанец на выздараўленне магілёўцу працаздольнага ўзросту. Мужчына ўжо прыйшоў у сябе і зусім хутка ўстане на ногі.
За тры гады прааперавалі 75 пацыентаў, якія назаўжды маглі застацца паралізаванымі. Прычын захворвання шмат. Але зыход, калі не пачаць лячэнне, адзін – параліч. Вось чаму так важна дыягнаставаць захворванне на ранняй стадыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:09
24.11.2025 - 12:18
24.11.2025 - 11:04
Новы МРТ-апарат у дзіцячай абласной бальніцы Магілёва (відэа)
18.11.2025 - 11:10
Новыя магчымасці ў абследаванні, лячэнні. Што зменіцца ў Магілёўскай паліклініцы №8 пасля капрамонту
12.11.2025 - 14:38
12.11.2025 - 12:33