У Генпракуратуры ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў нацыянальнага этапу міжнароднага моладзевага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», паведамілі ў аддзеле інфармацыі нагляднага ведамства.
У намінацыях «Найлепшы плакат» і «Найлепшы відэаролік» пераможцаў і фіналістаў вызначыла нацыянальная конкурсная камісія. Акрамя прадстаўнікоў Генпракуратуры, міністэрстваў унутраных спраў, адукацыі, інфармацыі, антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў яе ўвайшлі таксама прафесіяналы ў галіне графічнага дызайну, жывапісу і кінематаграфіі.
Работы ацэньваліся па такіх крытэрах, як адпаведнасць заяўленай тэматыцы, аргументаванасць і глыбіня раскрыцця зместу, крэатыўнасць, навізна ідэі і якасць выканання, дакладнасць і даходлівасць мовы і стылю выкладу, адпаведнасць патрабаванням правілаў правядзення.
Першае месца за «Найлепшы відэаролік» прысуджана аўтару і вядучай крымінальнай тэлевізійнай праграмы «СІРЭНА» тэлеканала «Бабруйск 360», вядучай інфармацыйных праграм радыё «ЗЕФІР ФМ» Крысціне Айрыянц.
Работы, якія занялі першае месца ў нацыянальным адборы, прайшлі ў фінал, дзе журы Міжнароднага конкурсу выбера пераможцаў і прызёраў у кожнай намінацыі. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 9 снежня ў Маскве і будзе прымеркавана да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй.
Фіналісты конкурсу таксама атрымалі прызы ад Міністэрства адукацыі, галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў.
Фота - Генпракуратуры
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 16:00
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 26 красавіка
21.04.2025 - 09:30
Мінабароны: з 22 красавіка пачынаецца адпраўка ў войскі прызваных на тэрміновую ваенную службу
18.04.2025 - 10:35
Аляксандр Гарошкін сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства
17.04.2025 - 17:21
17.04.2025 - 16:39
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы мурал на лясную тэматыку