Выхаванцы Магілёўскага гарадскога сацыяльнага прытулку сталі ўдзельнікамі традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям», прымеркаванай да Дня ведаў. Партфелі з поўным камплектам неабходных канцылярскіх прыладаў, а таксама кнігі і прысмакі атрымала 14 дзяцей школьнага ўзросту.
Падарункі да новага навучальнага года ўручылі прадстаўнікі Цэнтральнага і абласнога камітэтаў Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Гэта не разавае супрацоўніцтва грамадскай структуры з установай: напярэдадні гэтых навагодніх і калядных святаў дзеці таксама прымалі віншаванні – адзенне і наборы цукерак. Ужо праз пару месяцаў дзеці зноў чакаюць прафсаюзных работнікаў у госці.
«Акцыя«Прафсаюзы – дзецям» праходзіць па ініцыятыве грамадскай арганізацыі ўжо не першы год, – адзначае старшыня Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза Таццяна Філімонава. – Мы ніколі не застаёмся ў баку ад падрыхтоўкі нашых дзетак да школы. Пры гэтым асаблівая ўвага надаецца сіротам, дзецям са шматдзетных, маламаёмных, прыёмных сямей і іншым сацыяльна ўразлівым катэгорыям – тым, хто абдзелены ўвагай родных і блізкіх, знаходзіцца ў сацыяльных прытулках і спецшколах».
Паводле слоў суразмоўніцы, прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму замацоўваецца за сацыяльным прытулкам або дзіцячым домам і на працягу 2-3 гадоў мэтанакіравана дапамагае ўстанове. Такая штогадовая дабрачынная дапамога стала для работнікаў арганізацыі традыцыйнай.
«Абавязак усіх дарослых, не толькі прафсаюзаў, – дапамагчы і падтрымаць дзяцей, у якіх насуперак іх волі лёс склаўся так, што яны абдзелены ўвагай і вырваны з сям’і. Наша задача заключаецца ў тым, каб гэтыя дзеці не адчувалі сябе чужымі, а таксама каб такіх устаноў у нашай краіне было як мага менш. Упэўнена: нам гэта пад сілу і мы можам зрабіць усё, каб свята 1 верасня стала для гэтых дзяцей запамінальным».
Сёлета на падрыхтоўку да школы арганізацыямі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі,спорту і турызму Магілёўскай вобласці выдзелена парадку Br 8,5 тыс. Усяго ж да Дня ведаў прафсаюзы рэгіёна акажуць матэрыяльную дапамогу дзецям школьнага ўзросту, у тым ліку выхаванцам устаноў інтэрнацкага тыпу, на суму больш за Br 320 тыс.
Фота – Магілёўскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў