Новая вытворчасць кандытарскіх вырабаў на аснове айчыннай біялагічна каштоўнай расліннай сыравіны арганізуюць у філіяле ААТ «Чырвоны харчавік» у Слаўгарадзе ў 2021 годзе. Пра гэта расказаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін падчас наведвання філіяла, аб чым паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.
Праект накіраваны на стварэнне новай для краіны прадукцыі: жэле з выкарыстаннем мадыфікаванага крухмалу і некалькіх відаў мармеладу –дыябетычнага, з вітамінамі, а таксама для харчавання пры інтэнсіўных фізічных нагрузках. Для арыгінальных кандытарскіх вырабаў плануецца выкарыстоўваць выключна мясцовую сыравіну –яблыкі, грушы, ягады і мёд з уласнага пчальніка фабрыкі.
З уводам новага тэхналагічнага абсталявання на прадпрыемстве плануюць значна пашырыць асартымент і экспартаваць на рынкі краін Еўрасаюза, Азіі і КНР не менш за 40% вырабленай прадукцыі, арганізаваць не менш за 100 новых працоўных месцаў.
«Рэалізацыя інавацыйнага праекта ў Слаўгарадзе па стварэнні высокатэхналагічнай сучаснай вытворчасці харчовых прадуктаў дазволіць нарасціць экспарт і пашырыць геаграфію паставак «Чырвонага харчавіка», а таксама стварыць новыя пункты росту для развіцця эканомікі горада і рэгіёна ў цэлым», – падкрэсліў Аляксандр Шумілін.
ААТ «Чырвоны харчавік»– адна з найбуйнейшых кандытарскіх фабрык Беларусі, якая займае лідзіруючыя пазіцыі па вытворчасці пасціла-мармеладных вырабаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:15
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00