Рус Бел Eng 中文

За 2019 год у Магілёўскай вобласці правялі больш за 44 тыс. сустрэч з насельніцтвам у розных фарматах

Вывучэнне меркавання насельніцтва, выяўленне і аператыўнае інфармаванне органаў улады аб наяўнасці праблемных пытанняў на месцах – адзін з галоўных кірункаў ідэалагічнай працы. На гэта звярнула ўвагу, выступаючы на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, яго начальнік Кацярына Музычэнка.

За 2019 год у рэгіёне правялі больш за 44 тыс. сустрэч з насельніцтвам у розных фарматах. Падчас такіх палілогаў паступіла каля 2,8 тыс. пытанняў, па якіх дадзены адпаведныя тлумачэнні, каля 550 было ўзята на кантроль, а большасць вырашаныя. «Усё гэта паспрыяла захаванню спакойнай грамадска-палітычнай сітуацыі», – адзначыла Кацярына Музычэнка.

Разам з тым, паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення, праведзеныя сацыялагічныя даследаванні паказалі, што сёння насельніцтва вобласці, перш за ўсё, хвалююць пытанні, якія тычацца ўзроўню даходаў, заработнай платы, росту коштаў, беспрацоўя, аховы здароўя. Патрабуе асаблівай увагі і прыняцця мер тэма прадухілення адтоку насельніцтва з сельскіх рэгіёнаў, для чаго неабходна працягнуць працу па стварэнні развітой інфраструктуры, высокааплатных працоўных месцаў, вырашаць жыллёвае пытанне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая