5 пажараў адбылося за выхадныя ў вобласці, адзін ледзь не скончыўся гібеллю. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
«У суботу, 30 мая, каля 5 гадзін раніцы жыхары трохкватэрнага жылога дома па вул. Яцыны ў Магілёве прачнуліся ад з’едлівага паху дыму. Гаспадар адной кватэр выклікаў ратавальнікаў: гарэла трохпакаёвая кватэра, якая належыць 57-гадоваму магілёўцу. Яго ў непрытомным стане знайшлі на падлозе ў адным з пакояў. Выратаваны з дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння», у цяжкім стане шпіталізаваны. У выніку пажару ў пакоі пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь у кватэры. Іншыя кватэры не пашкоджаны, эвакуацыя жыхароў не праводзілася. Паводле папярэдніх даных, справакаваць узнікненне пажару магла непатушаная цыгарэта», – расказала Вольга Нехарошых.
Са слоў суразмоўніцы, першы дзень лета ў Магілёве пачаўся з гарэння смеццевага кантэйнера. Каля 5 гадзін раніцы загарэўся пластыкавы смеццевы кантэйнер па б-ры Юбілейным. Агонь цалкам знішчыў кантэйнер. Меркаваная прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём, вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13