Чэрвеньскі спёка і адсутнасць дажджоў сапсавалі планы аграрыяў. Падгаранне збожжавых культур зафіксавана ў Глускім, Клічаўскім і Слаўгарадскім раёнах.
На шчасце, страты нязначныя, збожжавыя пакуль не прыбіраюць. А вось нарыхтоўка зялёных кармоў у разгары. Зараз укос ідзе ў поймах рэк. План на ўсю касавіцу – 20 ц на ўмоўную карову. І, вядома, усе без выключэння спадзяюцца на хуткія ападкі.
Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна завяршае ўкос-2019. Яшчэ гадзіну-другую – і люцэрну цалкам запакуюць у плёнку. І калі тэхніка адпрацавала ў спякоту без збояў, то пасевы адчулі на сабе спачатку дождж і моцны вецер, а пасля двухтыднёвую засуху. У гаспадарцы падлічылі: у гэтым годзе збожжавых культур і рапсу прыбяруць менш, чым планавалася.
Азімыя збожжавыя – гэта 2 тыс. га – асноўныя аб'ёмы «Зары». З іх каля 3% вырошчваюць для дзяржзаказу. Усе астатнія культуры – шчодры і сытны стол для жывёл. Праўда, ячменю не пашчасціла. Яшчэ да пякучай спёкі стыхія паклала амаль 90% пасеваў. Колас да коласу – лічаныя плошчы.
Затое ў кукурузы ў гэтым сезоне, як кажуць, стрэсу не здарылася. Для яе хоць і важны баланс цяпла і вільгаці, культура адчувае сябе ў поўным парадку. Вызначыць гэта проста нават пачаткоўцу. Ярка-зялёныя палі – лепшае пацвярджэнне. Лісце не скручваецца, не жоўкне – а значыць, вільгаці дастаткова. На яе ў гаспадарцы вялікія надзеі.
Цяпер у «Зары» можна сказаць, ціхая пара і на зямлі, і ў небе. АНы на падкормцы азімых сваё адляталі, у капцы вывозіцца арганіка. Людзі набіраюцца сіл перад уборачнай. І, вядома, чакаюць цёплага лета з невялікімі дажджамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў