RU BY EN 中文
Twitter Instagram

ПАРАДАК асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці

ПАРАДАК асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці

У Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём) праводзяць начальнік Галоўнага ўпраўлення, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення – начальнік эканамічнага ўпраўлення.

Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца з 8.30 да 13.00 па папярэднім запісе, які ажыццяўляецца па ўказаных у графіку асабістага прыёму тэлефонах, пасля выкладу службовай асобе сутнасці звароту.

Па ўзгадненні са службовай асобай, у выключных выпадках (з улікам інтарэсаў грамадзян), асабісты прыём можа быць праведзены ў іншыя дні і гадзіны, не прадугледжаныя графікам.

Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму начальніка Галоўнага ўпраўлення асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі.

Пры адсутнасці ў дзень прыёму па ўважлівых прычынах службовых асоб згодна з графікам асабістага прыёму, асабісты прыём па іх даручэнні праводзяць іншыя адказныя работнікі Галоўнага ўпраўлення, якія ў выпадку неабходнасці рыхтуюць прапановы па рашэнні пастаўленых пытанняў.

Грамадзяніну, яго прадстаўніку і прадстаўніку юрыдычнай асобы можа быць адмоўлена ў прыёме, запісе на асабісты прыём да службовых асоб Галоўнага ўпраўлення ў выпадках:

звароту па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Галоўнага ўпраўлення (службовых асоб);

звароту ў неўстаноўленыя дні і гадзіны;

калі заяўніку ў ходзе асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;

калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Не могуць быць прадметам разгляду на асабістым прыёме ў службовых асоб пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Галоўнага ўпраўлення, пытанні, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, пытанні, па якіх прыняты рашэнні судоў або якія знаходзяцца ў судзе, а таксама іншыя пытанні, у дачыненні да якіх заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак разгляду.

Пры вусным звароце грамадзянін, яго прадстаўнік, прадстаўнік юрыдычнай асобы павінен прад’явіць дакумент, які сведчыць яго асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад’явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.