RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Тэрміновыя грашовыя пераводы ў нацыянальнай валюце

Тэрміновыя грашовыя пераводы ў нацыянальнай валюце – гэта сістэмы хуткіх грашовых пераводаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, арганізаваныя банкамі для фізічных асоб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці, без адкрыцця рахунку.

Як адправіць грашовы перавод.

Для гэтага неабходна падаць пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, паведаміць работніку банка прозвішча, імя, імя па бацьку атрымальніка пераводу, унесці суму пераводу і суму камісійнага ўзнагароджання, атрымаць пацверджанне аб пераводзе грашовых сродкаў. Пасля таго як перавод будзе адпраўлены, неабходна паведаміць атрымальніку сродкаў кантрольны нумар пераводу.

Як атрымаць грашовы перавод.

Атрымальніку неабходна прад’явіць спецыялісту пункта абслугоўвання дакумент, які сведчыць асобу, назваць кантрольны нумар пераводу і атрымаць грошы.

Інфармацыя падрыхтавана па дадзеных сайтаў банкаў РБ па стане на 30.01.2018