Выхаванцам Магілёўскага гарадскога сацыяльнага прытулку ўручылі падарункі да школы
Выхаванцы Магілёўскага гарадскога сацыяльнага прытулку сталі ўдзельнікамі традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям», прымеркаванай да Дня ведаў. Партфелі з поўным камплектам неабходных канцылярскіх прыладаў, а таксама кнігі і прысмакі атрымала 14 дзяцей школьнага ўзросту.
У Магілёўскай вобласці аграрыі дапамагаюць ва ўборцы збожжавых на прыватных падворках
Аграрыі дапамагаюць вяскоўцам убраць збожжавыя на прыватных падворках. Масавая ўборка на асабістых прысядзібных участках пачалася пасля таго, як праца ў паляхнаблізіласяда фінішнай прамой. На дапамогу вяскоўцам прыходзяць і фермеры. У асобных гаспадарках для пенсіянераў і сваіх работнікаў прадугледжаны льготныя расцэнкі. Каб атрымаць дапамогу гаспадаркі, дастаткова пакінуць заяўку ў сельсавеце.
Вучэбныя эвакуацыі пройдуць у школах 9-10 верасня
Вучэбныя эвакуацыі пройдуць у школах 9-10 верасня падчас акцыі «Адзіны дзень бяспекі». Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Васіль Сіўчак. «З 9 па 10 верасня падчас «Адзінага дня бяспекі» ва ўсіх школах запланавана правядзенне адпрацовак планаў эвакуацыі людзей на выпадак узнікнення пажару, у тым ліку і пры ўдзеле работнікаў МНС», – сказаў Васіль Сіўчак. Ратавальнікі ў гэтыя дні таксама будуць праводзіць класныя гадзіны, дзе пагавораць з дзецьмі аб правілах бяспекі.
Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Аляксандр Шэпелеў 31 жніўня правядзе прамую тэлефонную лінію
Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Святаслававіч Шэпелеў 31 жніўня правядзе прамую тэлефонную лінію. Задаваць пытанні аб дзейнасці Дэпартамента, паслугах і іх кошту, патрабаваннях, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на службу, аб перспектывах развіцця структуры жыхары рэгіёна могуць з 09.00 да 12.00 па нумары тэлефоне 8 (0222) 64 33 10.
Прамая тэлефонная лінія па пытаннях аховы працы і правядзення атэстацыі працоўных месцаў адбудзецца 4 верасня
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 4 верасня арганізуе «прамую лінію» па пытаннях аховы працы і правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы. На пытанні жыхароў рэгіёна з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (0222) 22 08 89 адкажа начальнік аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы Вольга Рыгораўна Лібак.
Пералік профільных класаў у школах Беларусі пашыраны
Пералік профільных класаў у школах Беларусі ў новым навучальным годзе пашырыцца. Аб гэтым паведаміў у Віцебску міністр адукацыі Ігар Карпенка на абласной педагагічнай канферэнцыі. «Мы прынялі рашэнне, што могуць з'явіцца профільныя класы IT-накіраванасці. У мінулым годзе гэтага не было. Акрамя таго, узаконілі факультатывы па ваенна-патрыятычным профілі. Таксама ў бягучым годзе з'явяцца першыя спартыўна-педагагічныя класы», - сказаў міністр адукацыі.
У Магілёве 5 верасня арганізуюць свята для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі
Гарадское свята «Шчырае сэрца» адбудзецца 5 верасня, у Міжнародны дзень дабрачыннасці, у скверы 40-годдзя Перамогі Магілёва. Пра гэта паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк. Мерапрыемства ўжо не першы год праводзіцца для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі з сем’яў, гарадскіх і абласных устаноў адукацыі і аховы здароўя.
Па вуліцы Вялікай Грамадзянскай у Магілёве 1 верасня перакрыюць рух транспарту
Па вуліцы Вялікай Грамадзянскай у Магілёве 1 верасня з 11.00 да 17.00 перакрыюць рух транспарту ў сувязі з правядзеннем агульнагарадскога свята «Рабі, выдумляй, спрабуй!», прысвечанага Дню ведаў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Нагадаем: мерапрыемства пройдзе ў Нікольскім парку. Яго праграма разлічана як на дзяцей, так і дарослых. Тут адбудуцца прэзентацыі дзіцячых студый, гурткоў і спартыўных секцый устаноў культуры і дадатковай адукацыі горада, канцэрты з удзелам дзіцячых творчых калектываў і выканаўцаў.
У Беларусі ўстаноўлены спецыфічныя патрабаванні па пажарнай бяспецы для масавых аб'ектаў
Зацверджаны спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі для аб'ектаў, спецыяльна прызначаных для знаходжання дзяцей, а таксама аб'ектаў з адначасовым знаходжаннем звыш 300 чалавек, аб'ектаў сацыяльнай сферы і аховы здароўя з кругласутачным знаходжаннем людзей. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 22 жніўня 2019 года нумар 561, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Магілёўская вобласць далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі»
Магілёўская вобласць далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі», якая пройдзе з 1 па 10 верасня. У гэтыя дні адбудуцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанню першай медыцынскай дапамогі.
Грамадзянская супольнасць Магілёўскай вобласці падтрымала ініцыятыву савета ветэранаў аб прысваенні паркаваму комплексу ў Падніколлі імя Перамогі
Грамадзянская супольнасць рэгіёна падтрымала ініцыятыву савета Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў аб прысваенні паркаваму комплексу ў Падніколлі імя Перамогі. Удзельнікі пасяджэння Каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый вобласці аднагалосна прагаласавалі за хадайніцтва, якое ў найбліжэйшы час будзе накіравана на разгляд у Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт і гарадскі Савет дэпутатаў.
У Магілёўскай вобласці матэрыяльную дапамогу да навучальнага года ўжо атрымала больш за 18 тысяч школьнікаў са шматдзетных сем’яў
У Магілёўскай вобласці матэрыяльную дапамогу да навучальнага года ўжо атрымала 18,4 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. З 1 жніўня ва ўсіх раёнах Магілёўшчыны пачалася выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі школьнікаў да новага 2019/2020 навучальнага года. Памер дапамогі ў бягучым годзе склаў Br 69 на кожнага навучэнца, адзначылі суразмоўцы.
У Магілёве адбылася абласная педагагічная канферэнцыя
Абласная педагагічная канферэнцыя, якая прайшла сёння ў Палацы культуры вобласці, сабрала звыш 600 чалавек. На ёй па традыцыі падвялі вынікі працы рэгіянальнай сістэмы адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе і вызначылі задачы на будучыню.
Сайт перапісу насельніцтва Беларусі запрацуе з паўночы 4 кастрычніка
Спецыяльны сайт перапісу насельніцтва 2019 года, на якім любы жадаючы зможа самастойна запоўніць апытальнік, запрацуе 4 кастрычніка. пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.
Плата за карыстанне школьнымі падручнікамі ў новым навучальным годзе складзе Br12,75
У новым навучальным годзе плата за карыстанне падручнікамі складзе Br12,75 для школьнікаў і Br5,1 - для дашкольнікаў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.
Спартыўнае свята «Конная фіеста-2019» пройдзе ў Бабруйскім раёне
На 31 жніўня прыпадае дзень Флора і Лаўра, якія шанаваліся як заступнікі коней. У гэты дзень прынята ставіцца да жывёл па-асабліваму: не толькі не выкарыстоўваць у якасці «конскай сілы», але і не сядлаць жывёл, не паганяць пугай. А ў вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна 31 жніўня пройдзе традыцыйнае раённае спартыўнае свята «Конная фіеста-2019», прысвечанае Году малой радзімы. Яно адбудзецца на полі каля ТДА «Зялёны бор».
Чарговая чатырнаццатая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 23 жніўня
Чарговая чатырнаццатая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 23 жніўня ў 10.00 у Доме саветаў (каб. 245 аблвыканкама). Будуць разглядацца пытанні: Аб стане забеспячэння кадрамі аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці, шляхах павышэння якасці падрыхтоўкі і замацавання кадраў у вёсцы Аб справаздачы дэпутата Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Ульянаўскай выбарчай акрузе № 13 Гацко У. У. На сесію запрашаюцца: – члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
Вакзал станцыі Магілёў прызнаны адным з найлепшых у рэспубліцы
Штогод Беларуская чыгунка праводзіць рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў. У спаборніцтве прымалі ўдзел як пазакласныя вакзалы, так і вакзалы I, II і III-га класаў. Сярод пазакласных вакзалаў першае месца заняў вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі. Другое месца па выніках штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў прысуджана вакзалу станцыі Брэст-Цэнтральны.
Пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы пройдзе ў кастрычніку ў Магілёве
Пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы пройдзе 3-4 кастрычніка ў Магілёве, паведаміла журналістам першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. «3-4 кастрычніка ў Магілёве пройдзе пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, які мы прысвячаем тэме 75-годдзя Вялікай Перамогі. Мы збіраемся такім вялікім пісьменніцкім колам, таму што гэта тэма прадаўжае нас хваляваць. Галоўны лейтматыў гэтай сустрэчы - словы пісьменніка за мір», - расказала Алена Стэльмах.
У Магілёўскай вобласці стартавала прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!»
У Магілёўскай вобласці стартавала прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да пачатку навучальнага года. Яе галоўная мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі пакінутых без нагляду дзяцей, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Беларусі з 28 жніўня падаражэюць званкі па гарадскім тэлефоне і паштовыя адпраўленні
«Белтэлекам» і «Белпошта» з 28 жніўня павышаюць тарыфы на некаторыя паслугі. Пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 7 жніўня 2019 года нумар 66, якая прадугледжвае ўстанаўленне новых гранічных тарыфаў на паслугі электрасувязі (тэлефоннай сувязі) і паштовай сувязі агульнага карыстання, афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Як растлумачылі ў «Белтэлекаме», цяпер тарыфы не забяспечваюць поўнага пакрыцця затрат на аказанне паслуг. З 28 жніўня рэгулюемыя тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі вырастуць у сярэднім на 8,4 працэнта.
Прафілактычная акцыя ДАІ «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць!» праходзіць у Магілёўскай вобласці
Рэспубліканская акцыя «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць!» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне ўзроўню дарожна-транспартнай бяспекі юных пасажыраў, працягнуцца да 24 жніўня, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У Беларусі плануюць выкарыстоўваць паўпразрыстыя урны і электроннае галасаванне
У Беларусі ў будучым плануюць выкарыстоўваць паўпразрыстыя урны і электроннае галасаванне. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
У Магілёўскай вобласці пачалася падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў
У Магілёўскай вобласці пачалася падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Ігар Аўсеенка. Па прапанове Магілёўскага аблвыканкама пастановай Цэнтральнай камісіі ў рэгіёне ўтворана 13 выбарчых акругаў. Адпаведна, не пазней за 2 верасня 2019 года ў вобласці будуць утвораныя Магілёўская абласная і 13 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.
З пачатку ўборачнай ДАІ Магілёўскай вобласці выявіла 197 парушэнняў ПДР, дапушчаных пры кіраванні сельгастэхнікай
З пачатку ўборачнай супрацоўнікі ДАІ Магілёўшчыны выявілі 197 парушэнняў ПДР, дапушчаных работнікамі аграпрамысловага комплексу пры кіраванні сельгастэхнікай. За эксплуатацыю тэхнікі, якая не мае дзяржтэхагляду, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 130 чалавек, за адсутнасць элементаў канструкцыі, якія ўплываюць на бяспеку эксплуатацыі па дарогах агульнага карыстання, пакарана 19 кіроўцаў. Таксама выяўлена 10 фактаў кіравання сельскагаспадарчай тэхнікай у стане ап’янення.
На Магілёўшчыне завяршаецца падрыхтоўка ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года
Падрыхтоўка да новага навучальнага года на Магілёўшчыне выйшла на фінішную прамую. Большасць з 815 устаноў адукацыі ўжо завяршылі работы па рамонце і добраўпарадкаванні і чакаюць спецыяльныя камісіі, каб атрымаць пашпарты гатоўнасці. Праверка ўжо дала дабро на працу 130 аб’ектаў.
Прыродаахоўны дазвол ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» будзе выдадзены толькі ў выпадку праходжання дзяржаўнай экаэкспертызы і атрымання станоўчага заключэння
Абавязковы для ажыццяўлення вытворчай дзейнасці комплексны прыродаахоўны дазвол прадпрыемству ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» будзе выдадзены толькі ў выпадку праходжання праектнай дакументацыі дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і атрымання адпаведнага станоўчага заключэння. Пра гэта адзначылі ў Магілёўскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У дзеянне такі дазвол уступіць толькі з моманту афіцыйнага ўводу аб’екта ў эксплуатацыю.
Прамую лінію правядзе 21 жніўня начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Пётр Сімончык
Прамую лінію правядзе 21 жніўня начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Пётр Пятровіч Сімончык. Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі, жыхары Прыдняпроўскага краю змогуць задаць з 10.00 да 12.00 па тэлефоне (8 0222) 29-58-00 або накіраваць на электронны адрас упраўлення UGIM_UVD_Mogilev@mvd.gov.by.
КДК разгледзеў вынікі кантролю за выкананнем у Магілёве заканадаўства аб абыходжанні з хатнімі жывёламі
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за выкананнем у Магілёве заканадаўства аб абыходжанні з хатнімі жывёламі. Паводле ацэнкі ведамства, у гэтай сферы маецца шэраг сур’ёзных недаглядаў, паведаміў першы намеснік старшыні камітэта Юрый Фралоў.
Прэс-канферэнцыя старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай
Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка