Рэлігія і нацыянальнасці
Па стане на 1 кастрычніка 2021 года на тэрыторыі Магілёўскай вобласці зарэгістраваны 293 рэлігійныя абшчыны 20 веравызнаўчых канфесій і напрамкаў.
З іх:
• 138 рэлігійных абшчын Беларускай Праваслаўнай Царквы;
• 7 стараверскіх абшчын;
• 24 абшчыны Рымска-каталіцкай царквы;
• 1-Грэка-каталіцкая абшчына;
• 41 абшчына хрысціян веры евангельскай;
• 40 абшчын Евангельскіх хрысціян-баптыстаў;
• 14 іудзейскіх абшчын;
• 6 абшчын адвентыстаў сёмага дня;
• 4 ангелічна-лютэранскія абшчыны;
• 4 абшчыны хрысціян Поўнага Евангелля;
• 3 абшчыны сведак Іеговы;
• 2 рэлігійныя абшчыны Новаапостальскай царквы;
• 1 абшчына Царквы Хрыстовай;
• 2 рэлігійная абшчына Армянскай Апостальскай царквы;
• 1 мусульманская абшчына,
• 1 прэсвітарыянская абшчына;
• 1 абшчына бахаі;
• 1 абшчына Царквы Ісуса Хрыста Святых Апошніх Дзён (мармоны);
• 1 абшчына Міжнароднага таварыства свядомасці Крышны;
• 1 абшчына месіянскага іўдаізму.
У вобласці дзейнічаюць 2 праваслаўныя епархіі (Магілёўская і Бабруйская); Мінска-Магілёўская архіепархія рыма-каталіцкай царквы, рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднанне “Самастойная евангельска-лютэранская царква ў Рэспубліцы Беларусь”; аб’яднанне цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў у г. Магілёве і Магілёўскай вобласці; абласное аб’яднанне цэркваў хрысціян веры евангельскай.
Акрамя гэтага, працуюць 4 праваслаўныя манастыры (Свята-Успенскі мужчынскі манастыр у в. Пустынкі Мсціслаўскага раёна, Свята-Мікольскі жаночы манастыр у г. Магілёве, Свята-Узнясенскі жаночы манастыр у в Баркалабава Быхаўскага раёна, жаночы манастыр у гонар святых Жанчын Міраносіц у г. Бабруйску).
НАЦЫЯНАЛЬНАСЦІ
У вобласці ажыццяўляюць сваю дзейнасць:
Па стане на 1 кастрычніка 2021 года ў Магілёўскай вобласці зарэгістравана 16 мясцовых нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў і аргструктур рэспубліканскіх і міжнародных арганізацый, створаных прадстаўнікамі 7 нацыянальнасцей.
| Нацыянальнасць | Колькасць арганізацый | Месцы знаходжання НКГА |
| Азербайджанцы | 2 | Магілёў, Бабруйск |
| Армяне | 2 | Магілёў в, Бабруйск |
| Грузіны | 1 | Магілёў |
| Яўрэі | 4 | Магілёў – 2, Бабруйск – 2 |
| Палякі | 2 | Магілёў, Бабруйск |
| Рускія | 3 | Магілёў |
| Украінцы | 2 | Магілёў, Бабруйск |
Аб нацыянальнай сітуацыі ў Магілёўскай вобласці
Паводле дадзеных апошняга перапісу насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь 2009 года ў Магілёўскай вобласці
пражываюць грамадзяне 30 нацыянальнасцей:
| нацыянальнасць | усяго чалавек | у працэнтах да агульнай колькасці насельніцтва |
| беларусы | 975 147 | 88,7% |
| рускія | 86 256 | 7,84% |
| украінцы | 13 110 | 1,19% |
| палякі | 1 773 | 0,16% |
| яўрэі | 1 461 | 0,13% |
| армяне | 937 | 0,09% |
| цыгане | 730 | 0,07% |
| азербайджанцы | 596 | 0,05% |
| татары | 497 | 0,04% |
| туркмены | 454 | 0,04% |
| малдаване | 375 | 0,03% |
| грузіны | 368 | 0,03% |
| немцы | 278 | 0,02% |
| літоўцы | 273 | 0,02% |
| узбекі | 214 | 0,02% |
| чувашы | 149 | 0,01% |
| таджыкі | 139 | 0,01% |
| казахі | 129 | 0,01% |
| латышы | 111 | 0,01% |
Переводчик