RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прамаакцыю, семінар і тэматычны тайм-аўт правядуць у Бабруйску ў Міжнародны дзень энергазберажэння

У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі Рэспубліка Беларусь у 2008 годзе далучылася да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння.

Традыцыйна штогод на Магілёўшчыне да гэтага дня абласное ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР арганізуе шэраг мерапрыемстваў. У гэтым годзе найбольш масава свята падтрымаюць у Бабруйску. У раёне Палаца мастацтваў 11 лістапада пройдзе прамаакцыя «Энергазберажэнню – Так!». З 11.00 да 12.00 тут арганізуюць выступленні агітбрыгад, правядуць конкурсы, віктарыны па энергаэфектыўным ладзе жыцця і раздадуць жыхарам горада прамапрадукцыю, аформленую на тэму эканоміі энергарэсурсаў.

У 12.00 да 13.00 у Бабруйскім гарвыканкаме спецыялісты Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў правядуць семінар «Энергазберажэнне і нармаванне як рэсурс развіцця тэрыторыі». Да дыялогу запросяць спецыялістаў па энергазберажэнні арганізацый і ўстаноў Бабруйскага, Кіраўскага, Глускага, Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў. Тут таксама размесцяць перасоўную выставу мастацкіх работ навучэнцаў сярэдніх і дашкольных навучальных устаноў вобласці на тэму эканоміі і беражлівасці, правядуць цырымонію ўзнагароджання пераможцаў інтэрнэт-конкурсу «Супергерой 2019».

У гандлёвым цэнтры «Карона» і на тэрыторыі моладзевага парку запланаваны тайм-аўт, які ўключае віктарыну «Яго Вялікасць – электрычнасць», гульнявыя конкурсы, энергарэбусы і выступленні агітбрыгад устаноў адукацыі горада.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая