RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Быхаўскім раёне з’явіцца электрастанцыя на мясцовых відах паліва

У Быхаўскім раёне ў бягучым годзе рэалізавалі два інвестыцыйныя праекты і далі старт трэцяму. Пра гэта расказаў старшыня Быхаўскага райвыканкама Дзмітрый Марціновіч.

Адзін з інвестпраектаў – стварэнне турыстычнага комплексу на беразе Чыгірынскага вадасховішча: альтанкі, шэзлонгі, камфортны адпачынак ля вады ў маляўнічым месцы, домікі ў арэнду. Тут з’явілася два дзясяткі новых працоўных месцаў.

За кошт прыцягнення інвестыцый у раёне таксама пашырылі вытворчую пляцоўку на прадпрыемстве «Агралінк», змянілі тэхналогію і павялічылі аб’ёмы вытворчасці інкубацыйных яек.

Нядаўна ў Быхаве пачалі рэалізацыю яшчэ аднаго інвестпраекта па будаўніцтве электрастанцыі на аднаўляльных крыніцах энергіі: дранцы і дровах. Яе магутнасць складзе 10,5 МВт. Па словах Дзмітрыя Марціновіча, гэта актуальны для раёна кірунак, паколькі недзелавая драўніна мясцовага лясгаса будзе выкарыстоўвацца для вытворчасці электраэнергіі. Акрамя таго, электрастанцыя – гэта дадатковыя працоўныя месцы і падаткі.

З пачатку года Быхаўскі раён прыцягнуў больш за $ 540 тыс. інвестыцый. У перспектыве тут разлічваюць прыцягнуць фінансавыя сродкі ў сельгасвытворчасць – тую сферу, якая мае найбольшую патрэбу ў эфектыўным развіцці.

Па матэрыяле ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая