RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць 28 сакавіка далучыцца да міжнароднай акцыі «Гадзіна Зямлі»

Міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 28 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР.

У гэты дзень жыхароў рэгіёна запрашаюць далучыцца да мерапрыемства і выключыць святло на адну гадзіну з 20.30 да 21.30.

У Беларусі акцыя адбудзецца 12-ым разам. Яе сутнасць у тым, каб на 60 хвілін адключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы дома або ў офісе, пастарацца беражліва адносіцца да прыродных рэсурсаў пастаяннай звычкай. «Згаджаючыся з умовамі акцыі, яе ўдзельнікі падымаюць на паверхню праблемы змены клімату, энергазберажэння і захавання рэсурсаў у цэлым, паказваюць сваю салідарнасць і занепакоенасць гэтымі тэмамі», – падкрэслілі суразмоўцы.

«Гадзіна Зямлі», ініцыяваная Сусветным фондам дзікай прыроды, з’яўляецца найбольш вядомай экалагічнай акцыяй у гісторыі чалавецтва. Штогод у ёй прымае ўдзел больш за 2 млрд. чалавек у 188 краінах, згасае падсвятленне больш за 18 тыс. архітэктурных помнікаў.

Тэма «Гадзіны Зямлі–2020»у гэтым годзе – «Кожны можа!». «Акцыя заклікае людзей змяніць простыя штодзённыя звычкі, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло, што адпавядае палажэнням Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 ад 14 чэрвеня 2007 года», – падкрэслілі ва ўпраўленні.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая