Напярэдадні ХХХІІІ Дня беларускага пісьменства, які сёлета пройдзе 5–6 верасня ў Касцюковічах (Магілёўская вобласць), Саюз пісьменнікаў Беларусі, выдавецтва «Беларусь» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Беларускай універсальнай таварнай біржы правялі акцыю «Пісьменнікі краіны — Касцюковічам».


У рамках акцыі перадалі каля адной тысячы экзэмпляраў кніг Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Івана Чыгрынава. Сярод выданняў новыя паэтычныя, празаічныя і публіцыстычныя творы знакамітых беларускіх аўтараў, у тым ліку для дзяцей.

Падзея прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктара выдавецтва «Беларусь» Алеся Карлюкевіча, старшыні Касцюковіцкага райвыканкама Наталлі Асмалоўскай, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярыны Музычэнкі, прадстаўнікоў грамадскага аб'яднання.

СБ