RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У чым адрозненні прафесіі пагранічніка і мытніка?

Расказваем, у чым адрозненні прафесіі пагранічніка і мытніка

  • Мытнікі працуюць толькі ў пунктах пропуску, а пагранічнікі таксама нясуць службу на "зялёнай граніцы" - пагранічных заставах і пастах.
  • Калі вы перасякалі граніцу, то напэўна бачылі, што колер формы таксама адрозніваецца: у пагранічнікаў — зялёны, а ў мытнікаў ён сіні.
  • Пагранічнікі адказваюць за бяспеку граніцы, непасрэдную яе ахову, а таксама за пропуск фізічных асоб і транспарту.

Службовыя асобы мытных органаў нясуць адказнасць за эканамічную бяспеку Рэспублікі Беларусь на граніцы, кантралююць парадак перамяшчэння тавараў і транспартных сродкаў, рэчаў і іншых прадметаў праз мытную граніцу, ажыццяўляюць мытны кантроль і афармленне.

Такім чынам, пагранічнікі правяраюць законнасць перасячэння граніцы грамадзянамі на падставе дакументаў, а мытнікі правяраюць законнасць перамяшчэння грузу ці тавару. Пры гэтым у двух ведамстваў ёсць адна агульная задача — забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Беларусі на граніцы.