У чым адрозненні прафесіі пагранічніка і мытніка?
07.09.2022 - 12:23
Расказваем, у чым адрозненні прафесіі пагранічніка і мытніка
- Мытнікі працуюць толькі ў пунктах пропуску, а пагранічнікі таксама нясуць службу на "зялёнай граніцы" - пагранічных заставах і пастах.
- Калі вы перасякалі граніцу, то напэўна бачылі, што колер формы таксама адрозніваецца: у пагранічнікаў — зялёны, а ў мытнікаў ён сіні.
- Пагранічнікі адказваюць за бяспеку граніцы, непасрэдную яе ахову, а таксама за пропуск фізічных асоб і транспарту.
Службовыя асобы мытных органаў нясуць адказнасць за эканамічную бяспеку Рэспублікі Беларусь на граніцы, кантралююць парадак перамяшчэння тавараў і транспартных сродкаў, рэчаў і іншых прадметаў праз мытную граніцу, ажыццяўляюць мытны кантроль і афармленне.
Такім чынам, пагранічнікі правяраюць законнасць перасячэння граніцы грамадзянамі на падставе дакументаў, а мытнікі правяраюць законнасць перамяшчэння грузу ці тавару. Пры гэтым у двух ведамстваў ёсць адна агульная задача — забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Беларусі на граніцы.

Переводчик