Андрэй Дараган, праўнук Осiпа Дарагана, якi жыў у Асіповічах у ХIХ стагоддзi, прывёз са Стакгольма цэлы мiкрааўтобус рэчаў, што некалi знаходзiлiся ў маёнтку яго прапрадзеда на асiповiцкай зямлi. Гэта каля трохсот прадметаў побыту: посуд, дываны, дзiцячыя цацкi, пiсьмовыя прыборы i шмат чаго iншага. Такое рашэнне патомак прыняў ужо даўно.