Цяжка адразу адказаць, кім з'яўляўся гэты чалавек... Энцыклапедычныя даведнікі сцвярджаюць, што ён валодаў разнастайнымі ведамі - медыка, географа, хіміка, біёлага, лічыўся выдатным этнографам. Акрамя таго, наш суайчыннік праславіўся як вядомы рэвалюцыянер-народнік, дзейнасць якога была распаўсюджана не толькі ў царскай Расіі, але і ў краінах Еўропы, Амерыкі і Азіі.