Рус Бел Eng 中文

Адкрыты конкурсны адбор інавацыйных праектаў, работ і мерапрыемстваў

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у адкрытым конкурсным адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2019 годзе.

Адкрыты конкурсны адбор праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта праводзіцца на падставе інструкцыі аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, зацверджанай рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 16 сакавіка 2017 г. № 26-10 «Аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта» (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2017 г., 9/84258) (далей – Інструкцыя).

Конкурсны адбор праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду праводзіцца рабочай групай па адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў) для наступнага фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Удзел у конкурсным адборы могуць прымаць арганізацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, а таксама гаспадарчыя таварыствы, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, недзяржаўныя юрыдычныя асобы, а таксама навуковыя, праектныя і канструктарскія арганізацыі незалежна ад падпарадкаванасці.

Пры неабходнасці дапускаецца долевае фінансаванне рэалізуемых (выконваемых) арганізацыямі Рэспублікі Беларусь праектаў (работ, мерапрыемстваў), указаных у абзацах другім-шостым пункта 7 Інструкцыі.

Сродкі інавацыйнага фонду накіроўваюцца на фінансаванне праектаў (работ, мерапрыемстваў), указаных у абзацах другім-сёмым пункта 7 Інструкцыі.

Фінансаванне інавацыйных праектаў за кошт сродкаў інавацыйнага фонду ажыццяўляецца пры ўмове іх адпаведнасці наступным крытэрыям:

– арганізацыя тэхналагічнага працэсу, што забяспечвае сярэдні ўзровень дабаўленай вартасці на аднаго працоўнага, які аналагічны сярэдняму ўзроўню дабаўленай вартасці на аднаго працоўнага па адпаведным відзе эканамічнай дзейнасці ў Еўрапейскім саюзе або перавышае гэты ўзровень;

– экспартная арыентаванасць інавацыйнага праекта (перавышэнне экспарту над імпартам);

– стварэнне і ўкараненне новых тэхналогій і (або) вытворчасць новай для Рэспублікі Беларусь і (або) сусветнай эканомікі прадукцыі.

Фінансаванне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ за кошт сродкаў інавацыйнага фонду ажыццяўляецца пры ўмове іх адпаведнасці прыярытэтным кірункам навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, устаноўленым актамі заканадаўства.

Выдзяленне сродкаў з інавацыйнага фонду ажыццяўляецца на беззваротнай аснове.

Для ўдзелу ў конкурсе арганізацыі, якія прэтэндуюць на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду, падаюць у камітэт эканомікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, каб. 567, тэл. (0222) 22 12 87, і па электроннай пошце на адрас invest@comecon.mogilev.by) наступныя дакументы:

– заяўку на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду;

– копіі ўстаноўчых дакументаў і пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі, завераныя ва ўстаноўленым парадку (без натарыяльнага пасведчання);

– тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне праекта (работы, мерапрыемства), якое адлюстроўвае мэты, задачы, эканамічныя, сацыяльныя і экалагічныя паказчыкі, навізну, аб’ём фінансавання работы (мерапрыемства);

– папярэдні каштарыс выдаткаў, што фінансуюцца за кошт сродкаў інавацыйнага фонду, каляндарны план рэалізацыі праекта (работы, мерапрыемства) і іншыя матэрыялы ў адпаведнасці з пунктам 12 Інструкцыі.

Для ўдзелу ў конкурсе інавацыйных праектаў, што выконваюцца ў межах Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады, дадаткова падаюцца анкета і бізнес-план інавацыйнага праекта.

Арганізацыі, якія прэтэндуюць на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду, маюць права прыкладаць дадатковыя дакументы, у тым ліку

інфармацыйна-даведачныя матэрыялы, звязаныя з выкананнем прадастаўленых работ (мерапрыемстваў).

Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 22 жніўня па 2 верасня 2019 года.

Узоры матэрыялаў для прадастаўлення на конкурс інавацыйных праектаў у 2019 годзе

Суправаджальны ліст

Анкета інавацыйнага праекта (назва праекта (работы), арганізацыя-выканаўца, якая прапануе праект для фінансавання з інавацыйнага фонду Магілёўскага аблвыканкама ў 2019 годзе)

Заяўка на ўдзел у конкурсным адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта на 2019 год

Бізнес-план

Папярэдні каштарыс выдаткаў на фінансаванне інавацыйнага праекта «Назва інавацыйнага праекта»

Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне выканання інавацыйнага праекта (работы, мерапрыемства)