У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 г. № 207 Міністэрства эканомікі аб'яўляе аб старце з 1 красавіка 2026 г. Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».

Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў г. Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты, у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць найлепшых бізнесменаў у намінацыях:
«Паспяховы старт»;
«Стабільны поспех»;
«Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;
«Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;
«Эфектыўны індывідуальны бізнес».

Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) – у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2026 г.

Удзел у конкурсе бясплатны.