Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь інфармуе, што з 1 мая 2026 года стартуе штогадовы рэспубліканскі агляд–конкурс на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб'екта (далей – Конкурс), які праводзіцца ў тры этапы па дзвюх намінацыях:

«Лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне зоны адпачынку на водным аб'екце сярод дзяржаўных арганізацый»;

«Лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне зоны адпачынку на водным аб'екце сярод водакарыстальнікаў, якія аказваюць паслугі рэкрэацыі і турызму».

Парадак арганізацыі і правядзення мерапрыемства вызначаны палажэннем аб парадку правядзення рэспубліканскага агляду–конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб'екта, зацверджаным пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2025 г. № 33.

У першым этапе Конкурсу (з 1 па 31 мая) праходзіць адбор удзельнікаў, правядзенне і падвядзенне вынікаў на раённым узроўні (праводзіцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў рамках прыёмкі гатоўнасці зон адпачынку на водных аб'ектах да вясенне–летняга сезона).

У другім этапе (з 1 па 15 чэрвеня) падводзяцца вынікі на абласным узроўні (праводзіцца абласнымі камітэтамі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя).

Трэці этап (з 16 па 30 чэрвеня) завяршаецца вызначэннем пераможцаў конкурсу на рэспубліканскім узроўні.

Пры ацэньванні добраўпарадкавання зон адпачынку ў большай ступені прымаецца да ўвагі захаванне натуральнай (прыроднай) прывабнасці ландшафтаў, праводжаныя працы па ўладкаванні непасрэдна павярхоўнага воднага аб'екта (яго берагавой зоны, стан пляжаў).

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца адпаведнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі.