На 13 месяцаў для індывідуальных прадпрымальнікаў падоўжаныя тэрміны магчымага выкарыстання касавага абсталявання без сродкаў кантролю падатковых органаў (далей – СКПО).

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 29 лістапада 2019 г. № 819/16 «Аб унясенні змяненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16».

Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у гарадах абласнога падпарадкавання, маюць права выкарыстоўваць касавае абсталяванне без СКПО да 1 кастрычніка 2020 г., у гарадах раённага падпарадкавання – да 1 лістапада 2020 г., на ўсёй тэрыторыі рэспублікі – да 1 снежня2020 г.

Указаныя адтэрміноўкі прадастаўляюцца пры ўмове своечасовага заключэння грамадзянска-прававога дагавора з РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» на ўстаноўку, абслугоўванне, зняцце СКПО.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці