УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» правядзе семінар на тэму «Кодэкс грамадзянскага судаводства Рэспублікі Беларусь: навацыі для бізнесу і арганізацый».

Будуць разгледжаны асаблівасці і парадак прымянення ўніфікаванага працэсуальнага рэгламенту, які дзейнічае з 1 студзеня 2026 года, пры вырашэнні грамадзянскіх спрэчак і спрэчак, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай і іншай эканамічнай дзейнасці, пытанні судовай абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і суб'ектаў гаспадарання, практыка электроннага судаводства і іншыя актуальныя пытанні.

Мерапрыемства адбудзецца 24 сакавіка 2026 года ў 15.00 па адрасе: г. Магілёў, вул. Ленінская 21, 3 паверх, канферэнц–зала. Уваход вольны, папярэдні запіс па тэлефонах 77–09–21, 77–08–63 і (44) 556–43–67.