Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта паведамляе, што з 4 мая па 3 чэрвеня 2026 года пройдзе конкурс на выкананне дзяржаўнай сацыяльнай замовы ў галіне аховы здароўя, якая фінансуецца шляхам прадастаўлення субсідый недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям на ўдзел у аказанні медыцынскай дапамогі.

Прыём конкурсных прапаноў ажыццяўляецца ў запячатаных канвертах на папяровым носьбіце на рускай або беларускай мовах па адрасе: 212012 г. Магілёў, вул. Вішнявецкага, 10а кабінет № 328 з паметкай для намесніка галоўнага ўрача Ісаенкавай К.А.

Тэрмін прыёму конкурсных прапаноў заканчваецца ў 17.00 3 чэрвеня 2026г.

Ускрыццё канвертаў з конкурснымі прапановамі адбудзецца 4 чэрвеня 2026 г. у 15.00 па адрасе: 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 71 кабінет 232.

Прапанаваны праект накіраваны на паляпшэнне фізічнага і псіхалагічнага стану грамадзян з абмежаваннямі жыццядзейнасці.