У кастрычніку Магілёўскі абласны драматычны тэатр прымае на сваёй сцэне Смаленскі дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр імя А.С. Грыбаедава.


Так 17 кастрычніка, у суботу, на сцэне драмтэатра можна ўбачыць пастаноўку па п'есе Валянціна Краснагорава аб страсці, каханні і вернасці «Яго донжуанскі спіс» (16+).

У аснове спектакля ляжыць вядомая і глыбокая п'еса, у якой тонка пераплятаюцца камедыйныя, драматычныя і меладраматычныя матывы.

Алег і Наташа па волі абставінаў вымушаны запрасіць выпадковага сустрэчнага быць сведкам на іх вяселлі. Каб прабавіць час і крыху пацешыцца, маладая пара, просіць ужо немаладога мужчыну дзіўных паводзін распавесці пра яго жанчын.

Кожная гісторыя – гэта цэлы свет пачуццяў, эмоцый і адчуванняў.

А фінал – апынецца вельмі нечаканым…

Спектакль напоўнены мноствам сюжэтных паваротаў, якія прымушаюць нас знаходзіцца ўвесь час у стане хвалюючага чакання.

А сучасная музыка, прыгожыя пластычныя сцэны, яркія дэкарацыі і відэа–праекцыя ствараюць адчуванне свята.


У нядзелю, 18 кастрычніка, гледачу прадставяць спектакль па гумарыстычных і сатырычных творах Міхаіла Зошчанкі «Апавяданні Зошчанкі» (12+).

Творы вядомага пісьменніка, драматурга і сцэнарыста будуць заўжды актуальныя. Яго вострае слоўца заўсёды выклікала і выклікае грымоты смеху. Нездарма Міхась Зошчанка любіў паўтараць, што нічога дрэннага, акрамя добрага, здарыцца не можа.

Героі спектакля пагрузяць гледача ў вір яркіх эмоцый і перажыванняў, у гарачую абстаноўку чалавечага запалу.


Рэд.