Рэгіянальны творчы конкурс «Афганская вайна ў вершах, прозе і песнях» пройдзе ў Краснапольскім раённым Цэнтры культуры 14 лютага. Пра гэта расказала загадчык культурна-масавага аддзела раённага Цэнтра культуры Вольга Шаршнёва.
Конкурс з'яўляецца адкрытым для ўсіх удзельнікаў аматарскай творчасці раёна, выканаўцаў-аматараў патрыятычнай, афганскай песні і чытальнікаў.
Лепшыя нумары вызначаць у намінацыях: «Салісты»; «Ансамблі»; «Аўтарская песня»; «Дуэты»; «Чытальнікі»; «Інструментальная музыка». Узроставая катэгорыя: 14-18 гадоў; 18-25 гадоў; 25 гадоў і старэйшыя.
«Многае з часам, магчыма, забудзецца, Афганская вайна застанецца ў гісторыі, застануцца вершы і песні, народжаныя на гэтай вайне, вершы і песні, якія расказваюць пра сілу духу і мужнасць салдат. Вельмі радуе, што кожны год у конкурсе бяруць удзел прадстаўнікі падрастаючага пакалення, моладзь», – адзначыла Вольга Шаршнёва.
Пачатак мерапрыемства а 16.00.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:34
04.10.2025 - 12:15
04.10.2025 - 11:30