Сталі вядомы адрасы выбарчых участкаў у Беларусі, дзе грамадзяне Расіі змогуць прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта паведамілі ў пасольстве Расіі ў Беларусі.

Для правядзення галасавання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у Магілёве ўтвораны ўчастак №8047, размешчаны па адрасе: вул.Ленінская, 61 (ліцэй Беларуска-Расійскага ўніверсітэта).

Выбары Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі пройдуць сёлета 17 сакавіка. Удзел у галасаванні могуць прыняць паўналетнія грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь.

Галасаванне будзе праводзіцца на працягу аднаго дня, 17 сакавіка 2024 года, з 8.00 да 20.00 паводле мясцовага часу.

Пры сабе неабходна мець сапраўдны дакумент, які пацвярджае асобу грамадзяніна Расійскай Федэрацыі (унутраны пашпарт, замежны пашпарт, дыпламатычны або службовы пашпарт).

Па матэрыялах БЕЛТА