RU BY EN 中文
Twitter Instagram

180 жыхароў Магілёўшчыны падалі заяўкі на ўдзел у абласным туры фестывалю «Не старэюць душой ветэраны»

З 6 па 8 лютага ў рэгіёне адбудуцца адборачныя прагляды калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў у рамках абласнога тура XVII Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны».

Пройдуць яны ў трох раёнах вобласці. Сёння мастацкія калектывы і індывідуальныя выканаўцы з Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Хоцімскага, Чавускага і Чэрыкаўскага раёнаў дэманструюць сваю творчасць на базе ДК Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Чэрыкаўскага раёна. У сераду пляцоўкай для артыстаў з Бабруйска, Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Асіповіцкага раёнаў стане Палац мастацтваў Бабруйска. А ў чацвер таленты з Магілёва, Бялыніцкага, Быхаўскага, Гарэцкага, Дрыбінскага, Круглянскага, Магілёўскага, Слаўгарадскага, Шклоўскага раёнаў збяруцца ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

Абласны тур праводзіцца па дзевяці намінацыях: «Харавыя спевы», «Вакальны ансамбль», «Сольныя спевы», «Харэаграфічнае мастацтва», «Музычна-інструментальнае выканальніцтва», «Тэатральнае мастацтва», «Мастацкае слова», «Дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае» мастацтва», «Пераемнікі пакаленняў».

- Для ўдзелу ў фестывалі ўжо паступіла 180 заявак. Гала-канцэрт пераможцаў абласнога тура адбудзецца 14 сакавіка на нашай сцэне, - удакладнілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. – Мэта правядзення фестывалю – патрыятычнае выхаванне насельніцтва, развіццё і папулярызацыя традыцый аматарскай мастацкай творчасці, арганізацыя вольнага часу ветэранаў працы, павышэнне мастацкага ўзроўню, выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры ветэранскіх аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, папаўненне іх рэпертуару лепшымі ўзорамі айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая