Аматараў зімовых актыўнасцей запрашаюць на гарадское спартыўнае свята «Магілёўская лыжня», якое адбудзецца ў Пячэрскім лесапарку 27 студзеня. Паспаборнічаць самім і пабалець за іншых.
Наймацнейшых вызначаць у розных узроставых катэгорыях. Напрыклад, малодшая група - да 10 гадоў, старэйшая - ад 70 гадоў. Усяго разыграюць 20 камплектаў узнагарод.
Для ўдзелу лыжнікам неабходна падаць заяўку на электронны адрас: mogsport@mail.ru. Таксама важна не мець медыцынскіх супрацьпаказанняў.
Калі здароўе ўсё ж не дазваляе пазмагацца на дыстанцыі, сумаваць гасцям свята ўсё роўна не давядзецца, удакладніў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў.
- Культурная праграма будзе мець шмат запальных песень і скокаў, таксама падрыхтуем зоны рухомых забаў. Лыжнікі і балельшчыкі змогуць бясплатна падсілкавацца салдацкай кашай і сагрэцца гарачым чаем. Прадугледжаны пракат лыж, - адзначыў ён.
Пачатак свята ў 11.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06